Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі
Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | траўматалогія і артапедыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1997) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Аляксандр Валянцінавіч Бяле́цкі (нар. 14 кастрычніка 1957, Чэрвень (горад) Мінскай вобл.) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1998). Акадэмік НАН Беларусі (2017; член-карэспандэнт з 2014).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і ўрачоў. Скончыў Мінскі медыцынскі ўніверсітэт (1980), дзе і працуе з 1990. Прэзідэнт таварыства траўматолагаў-артапедаў Беларусі, нацыянальны сакратар Сусветнага кангрэса траўматалогаў-артапедаў на Беларусі. З 2007 па 2018 дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі[1].
Улетку 2018 года Аляксандра Бялецкага арыштавалі па абвінавачванні ў хабары. Пры вобшуках у гаражы ў яго знайшлі шмат дарагога алкаголю і каля 500 тысяч даляраў наяўнымі[2]. 15 лютага 2019 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандра Бялецкага да 7,5 гадоў пазбаўлення волі, яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры[3][4].
У чэрвені 2021 года выйшаў на волю[5].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы прысвечаны дзіцячай артапедыі. У яго больш за 450 друкаваных прац, у тым ліку 16 манаграфій, з іх восем выдадзеныя за мяжой. За сваё прафесійнае жыццё ён падрыхтаваў чатырох дактароў і шэсць кандыдатаў медыцынскіх навук.
Правёў 4000 высокатэхналагічных складаных аперацый. Акрамя гэтага, у яго 92 патэнты ў лячэнні дзяцей з паталогіямі тазасцегнавых суставаў, у 2010-м годзе ён атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі». З’яўляецца выдатнікам аховы здароўя Расіі, Узбекістана, Беларусі, чытаў лекцыі ў многіх краінах свету, выступаў на амерыканскай асацыяцыі хірургаў[3].
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2011).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ medvestnik.by/ru Архівавана 13 сакавіка 2019.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ а б tut.by(недаступная спасылка)
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Академик Белецкий помилован. Он вышел на свободу (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БЯЛЕЦКІ Аляксандр Валянцінавіч на сайце НАН Беларусі
- Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвені
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі